“Размова Мацкевіча”: Культура руху


{movie}“Размова Мацкевіча”: Культура руху|left|7168{/movie}Усталяваныя нядаўна на МКАДзе сістэмы фотафіксацыі зарэгістравалі больш за 500 перавышэнняў хуткасці толькі за адзін дзень. Пра культуру руху, праблемы аўтамабілістаў і дачыненняў аўтамабілістаў з даішнікамі вядоўца праграмы Уладзімір Мацкевіч размаўляе з Арцёмам Шарковым, прадстаўніком арганізацыі “За аўта”.

“Бензін не мусіцуь быць танны, бензін мусіць быць даступны. Даступным з гледзішча заробкаў насельніцтва. Калі ў нас сярэдні заробак, які дэкларуе дзяржава, $ 500, то і бензін павінен каштаваць не больш за $ 1, каб чалавек мог дазволіць сабе нармальна падарожнічаць па краіне, ездзіць на працу, – гаворыць Арцём Шаркоў. – Рабіць бензін даражэйшым, чымся ў Літве, – няправільна, бо там і заробкі вышэйшыя”. Паводле госця праграмы, гэта прывядзе да таго, што людзі будуць вымушаныя адмовіцца ад актыўнага карыстання аўтамабілямі.

Глядзіце “Размову Мацкевіча” з Арцёмам Шарковым – пра беларускія дарогі, кошты на паліва, пра кіроўцаў і інспектараў ДАІ.

belsat.eu

Стужка навінаў