Халат як спадчына СССР: у Менску паказалі жанчын у хатнім адзенні. Агляд падзеяў культуры.


Паўсядзённы побыт як ён ёсць паказалі ў Менску, на выставе “Халат”. Аўтар гэтых фатаграфіяў – Віталь Брусінскі – зрабіў, як ён сам гэта акрэслівае, фотадаследаванне рэальнай абстаноўкі ў беларускіх кватэрах. Мадэлямі выступілі пераважна жанчыны – рознага ўзросту і сацыяльных слаёў, але кожная ў сваім адзенні ды ва ўласна выбранай позе. Ідэя такой сесіі прыйшла да фатографа выпадкова. {movie}Агляд падзеяў культуры (26.10.2012)|right|7158{/movie}

ВІТАЛЬ БРУСІНСКІ, ФАТОГРАФ:
“Быў у гасцях, убачыў паненку, што надзела халат зверху на ўбранне, у якім яна прыйшла з працы. І ўзнікла цікавасць: чаму людзі скідаюць гэтую маску і надзяваюць гэта – часам незразумела што, нейкіх шалёных колераў”.

У свае кватэры Віталя пусцілі знаёмыя і знаёмцы знаёмых, амаль ніхто не адмовіў у такой прыватнай фотасесіі. Такою адкрытасцю нашая ментальнасць адрозніваецца ад еўрапейскай. Выстава паказвае і іншыя аспекты жыцця беларусаў.

АКСАНА ЖГІРОЎСКАЯ, КУРАТАР ПРАЕКТУ:
“Пасля распаду Савецкага Саюзу не адбылося рэфлексіі, усведамлення савецкай мінуўшчыны, у тым ліку і штодзённасці. Гэтая выстава – і ёсць рэфлексія”.

З фотапраектам можна пазнаёміцца ў будынку Беларускага саюзу дызайнераў да 6-га лістапада.

Іншыя тэмы: у Варшаве пачаўся фестываль беларускага кіно. Галівудскія знакамітасці сфатаграфаваліся з рыбаю. Гурт “Палац” святкуе 20-годдзе.

Стужка навінаў