
Мік Джэґер, Кіт Рычардс, Чарлі Ўотс і Роні Ўуд. Усім знаёмы склад гурта, які распачаў канцэртавы тур з нагоды залатога юбілею.
Пасля сямі гадоў маўчання легенды року вярнуліся з сінглам «Doom and Gloom». {movie}Rolling Stones у Францыі|right|7155{/movie}
Тур «Роўлінґаў» стартаваў з Францыі. Фанатаў чакаюць яшчэ чатыры канцэрты – два ў Лондане і два ў Нью-Ёрку. Як паведаміў Мік Джэґер, гэтыя пяць выступаў будуць толькі анонсам вялікага канцэртавага туру. Аматары гурта спадзяюцца, што пасля выхаду сінглу з’явіцца і новы, 28-ы альбом.
belsat.eu
https://youtu.be/FXyPtI16ka0