Ахвяры «чупакабры» цяпер цярпяць ад чыноўнікаў


Пасля тэлерэпартажаў пра надзвычайныя падзеі ў Старобіне мясцовыя ўлады ўзяліся за пошукі вінаватых, але… не драпежнікаў.

Падворкі людзей, якія страцілі хатнюю жывёлу і найбольш актыўна скардзіліся чыноўнікам, будзе правяраць Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Уладальнікам жа самабудаў на ўскрайку гарадскога паселішча, дзе яны здаўна трымаюць жывёлу, загадалі іх зруйнаваць. Дарэчы, гэтыя людзі пацярпелі ад «чупакабры» першыя.

Абураныя старобінцы пачалі звяртацца да праваабаронцаў, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

belsat.eu

Стужка навінаў