«Размова Мацкевіча»: Каго беларусы любяць болей – Еўропу ці Расею?


Герой шквалу публікацыяў у незалежных медыях, кіраўнік НІСЭПД Алег Манаеў распавёў пра цікавыя вынікі апошняга апытання, якія не датычаць выбараў.

Паводле кіраўніка Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў Алега Манаева, цягам апошніх 15 гадоў НІСЭПД рэгулярна задае беларусам пытанні так званага геапалітычнага блоку.

{movie}Алег Манаеў у “Размове Мацкевіча”|left|7145{/movie}Сярод іх – «Калі б заўтра прайшоў рэферэндум аб уваходжанні ў Еўразвяз, як бы вы прагаласавалі?» Аналагічнае пытанне датычыць аб’яднання з Расеяй. З разлікам на тых, хто ў абодвух выпадках гатовы прагаласаваць «за» (а такіх нямала), пытаюць: калі б вам давялося выбіраць паміж Расеяй і Еўразвязам?

Паводле апошняга апытання, цяжар перамясціўся ў бок Еўразвязу: 44,1 % супраць 36,2 % прыхільнікаў Расеі. Яшчэ ў чэрвені, паводле Алега Манаева, было наадварот: першая група складала меней за 40 %, другая – каля 44 %.

Праўда, такія ваганні здараюцца часта. І ўплываюць на гэта жыццёвыя пазіцыі ды каштоўнасці людзей, з аднаго боку, і міжнародныя падзеі – з іншага. Апошнім часам тут прыкметная цікавасць беларусаў да таго, што кажуць па тэлевізары.

Калі браць тэндэнцыю за шмат гадоў, можна сказаць, што беларусы са сваёй геапалітычнай арыентацыяй так і не вызначыліся. Аднак прыкметна, што на Маскву яны глядзяць усё менш.

Пры гэтым стабільна каля 70 % не лічаць Расею замежжам і прыкладна столькі ж адчуваюць з ёй блізасць у культурным плане. Таму большасць нашых суайчыннікаў выязджаюць на заробкі менавіта за ўсходнюю мяжу. А вось тыя, хто хацеў бы працягнуць за мяжою адукацыю, значна часцей выбіраюць Захад.

belsat.eu

Стужка навінаў