Ігар Кузняцоў пра будаўніцтва «Бульбашъ Холлу»: Гэта злачынства


{movie}Ігар Кузняцоў: забаўляльны цэнтр ля Курапатаў – злачынства|left|7129{/movie}Гісторык Ігар Кузняцоў не сумняецца: для будаўніцтва «Бульбашъ Холлу» ля мемарыяльнага комплексу ў Курапатах атрыманыя ўсе неабходныя дазволы. Тым не менш, на думку гісторыка, з гледзішча маралі такое – недапушчальна.

«Вакол мемарыялу ўсталявалі ахоўную зону па перыметры лесу і далей – зону рэгуляванага будаўніцтва, – разважае Ігар Кузняцоў. – Таму не сумняюся, што комплекс будуецца пры наяўнасці неабходных дазволаў, але гаворка – пра характар гэтага аб’екту. За 50 метраў ад масавых пахаванняў не могуць месціцца забаўляльныя ўстановы. З пункту гледжання маралі гэта проста злачынства».

Паводле Кузняцова, у Беларусі ўвогуле не ўвекавечаная памяць ахвяраў рэпрэсіяў. Дзяржава не зрабіла нічога, акрамя ўсталявання Міністэрствам культуры ў 1989 годзе каменя ў Курапатах з надпісам па-беларуску: «У гэтым лясным масіве ў адпаведнасці з пастановаю Савету міністраў Беларускай ССР ад 18 студзеня 1989 года будзе пабудаваны помнік ахвярам рэпрэсіяў 1937–1941 гадоў. Прайшло 22 гады, а помніку да гэтага часу няма», – падкрэсліў гісторык.

belsat.eu

Стужка навінаў