Сёння стартуе кінафестываль «Bulbamovie»


У праграме – 29 фільмаў беларускіх і польскіх аўтараў.

Навінкаю сёлетняга фестывалю стане конкурс маладых творцаў з Беларусі. Узнагародаю будзе «Залатая бульба». Нечакана для арганізатараў да ўдзелу ў конкурсе падалі аж 60 заявак, з якіх выбралі 19.

{movie}”Bulbamovie”: рэкламны ролік|left|7130{/movie}«Bulbamovie» (Бульба-муві) – малады кінафорум. Упершыню ён адбыўся ў Варшаве летась і ўяўляў з сябе прагляд беларускіх аўтарскіх стужак, знятых апошнімі гадамі.

Як і мінулы раз, сёлета гледачы ўбачаць дакументальныя фільмы, створаныя тэлеканалам «Белсат» і польскімі беларусамі з Беласточчыны.

Арганізатары фестывалю імкнуцца папулярызаваць кіно «made in Belarus», наладзіць беларуска-польскія стасункі ў галіне кінавытворчасці ды падтрымаць маладых аўтараў.

belsat.eu

Стужка навінаў