Што вы ведаеце пра беларускае кіно?


Ужо заўтра ў Варшаве распачнецца другі фестываль беларускага кіно «Bulbamovie». На фестывалі прадстаўленыя 60 фільмаў з якіх 19 у межах конкурснай праграмы маладых беларускіх рэжысёраў.

«Белсат» запытаў у жыхароў Менску, што яны ведаюць пра беларускае кіно і яго творцаў. {movie}Што вы ведаеце пра беларускае кіно?|right|7125{/movie}

Большасць апытаных не змагла назваць ніводнага беларускага фільму, акрамя «тых пра вайну», і дадала, што збольшага чытае кнігі. Аднак знайшліся і тыя, хто з беларускім кінематографам знаёмы не толькі дзякуючы эпапеям, прысвечаным Другой сусветнай вайне.

Падрабязнасці ў відэаматэрыяле.

belsat.eu

Стужка навінаў