У Кіеве паказалі карціны самага дарагога ўкраінскага мастака. Агляд культуры


У Кіеве адкрылася персанальная выстава самага дарагога ўкраінскага мастака – Анатоля Крывалапа. Экспазіцыя ўнікальная, бо ніводнае з гэтых палотнаў ніколі раней не выстаўлялася.

АНАТОЛЬ КРЫВАЛАП, МАСТАК:

{movie}Агляд падзеяў культуры (24.10.12)|left|7109{/movie}„4-5 гадоў таму я ўпершыню трапіў у Крым, я ніколі не быў там раней, і амаль тады ж я трапіў у Карпаты. І гэтыя адчуванні – гэтая розніца паміж лёгкасцю і святочнасцю Крыму і таямніцаю Карпатаў – гэта кантраст”.

Мастака называюць майстрам „новага пейзажу”, хоць большасць карцінаў Крывалап стварае, не выходзячы з хаты. Ён адным з першых сярод украінскіх творцаў адышоў ад традыцыяў сацрэалізму і пачаў выражаць эмоцыі пры дапамозе колеру. На радзіме Крывалапа ведаюць яшчэ і як першага ўкраінскага мастака, што трапіў на вокладку “Форбс”.

Іншыя тэмы: “Горад вольных танцаў” зладзілі ў Менску. Крыс Нонг распавёў пра здымкі свайго фільму.

belsat.eu

Стужка навінаў