«Размова Мацкевіча»: таямнічая пасада


{movie}„Размова Мацкевіча”: таямнічая пасада|left|7095{/movie}Калі ў свой час з’явілася мода называць старшыняў выканкамаў «губернатарамі» і «мэрамі», адзін вядомы журналіст і філосаф сказаў, што з іх такія ж губернатары і мэры, як з участковага міліцыянта – шэрыф. Сёння ў Беларусі абмяркоўваецца магчымасць увядзення пасады омбудсмана. Што гэта за пасада і навошта яна патрэбная ў Беларусі, разам з вядоўцам праграмы «Размова Мацкевіча» абмяркоўвае праваабаронца, юрыстка Алена Танкачова.

«У пэўных дэмакратычных укладах прынята мець пэўныя інстытуты. Як прынята мець Канстытуцыйны суд – у Беларусі ён таксама ёсць, але мадэлі і праца Канстытуцыйнага суда могуць быць розныя. Тое самае з мадэлямі інстытуту ўпаўнаважанага ў правах чалавека – яны могуць быць розныя», – гаворыць Алена Танкачова.

Ці з’явіцца такая пасада ў Беларусі і ці будзе беларускі омбудсман незалежны і з рэальнымі паўнамоцтвамі? Чаму б тады праваабаронцам не прапанаваць свайго бачання паўнамоцтваў упаўнаважанага ў правах чалавекі і нават кандыдатуру? Алена Танкачова падкрэслівае, што пакуль у краіне ёсць палітвязні, супольнасць праваабаронцаў не мае намеру «весці перамовы пра нейкія марыянетачныя пасады, з дапамогай якіх можна будзе паставіць «птушачку» нібыта на шляху выпраўлення сітуацыі з правамі чалавека». «Калі заўтра нам прапануюць канструкцыю закону, дзе омбудсман будзе прызначацца кіраўніком дзяржавы, а менавіта тым, які цяпер ёсць, то як бы мы ні імкнуліся кудысьці прапанаваць Бяляцкага, які цяпер застаецца ў месцах абмежавання волі за праваабарончую дзейнасць, мы не зможам гэтага зрабіць», – заяўляе Алена Танкачова.

belsat.eu

Стужка навінаў