У Светлагорску 80-гадовы пенсіянер забіў жонку абухом


Састарэлы мужчына пасля сваркі біў жонку сякераю па галаве.

Увечары 20 кастрычніка дома, падчас узніклай сваркі з 64-гадоваю жонкаю, раз’юшаны пенсіянер, схапіўшы ў рукі сякеру, нанёс жанчыне некалькі ўдараў абухом па галаве. Пасля гэтага мужчына не супакоіўся, некалькі разоў ударыў ахвяру нажом у жывот і грудзі.

Ад атрыманых раненняў жанчына памерла на месцы здарэння. Састарэлы забойца, як паведамляе Следчы камітэт, раней не быў пад судом.

На жыхара Светлагорску заведзена крымінальная справа.

belsat.eu

Стужка навінаў