У Менску выбралі «Міс Байнэту»


{movie}Паліна Цагалка – Міс Байнэту.|left|7046{/movie}20-гадовая жыхарка Менску Паліна Цагалка перамагла ў конкурсе прыгажосці «Міс Байнэт».

Агулам у конкурсе бралі ўдзел больш за 500 дзяўчат, але толькі 14 прайшлі ў фінал, які адбыўся ў Менску.

Паліна Цагалка ўжо была лаўрэаткаю конкурсаў прыгажосці: летась яна была адною з пераможцаў конкурсу «Міс МДЛУ» ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, дзе Паліна вучыцца на факультэце міжкультурных камунікацыяў. Ёй прысудзілі тытулы «Міс фота» і «Міс творчасць».

Цяпер дзяўчына марыць паспрабаваць сілы на конкурсе «Міс Беларусь».

«Я ўдзельнічаю ў гэтым конкурсе другі раз, – распавяла Паліна. – Першы раз паспрабавала свае сілы, гэта быў для мяне вялікі вопыт, і сёлета вырашыла паўтарыць яго, выпрабаваць свае шанцы».

belsat.eu

Стужка навінаў