Каталіцкую святыню ў Францыі залівае вадою: эвакуявалі сотні пілігрымаў


{movie}Затопленыя вуліцы ў Люрдзе|left|7044{/movie}Каля 500 пілігрымаў эвакуявалі з Люрду. У выніку моцных залеваў вада затапіла папулярнае месца каталіцкіх пілігрымак у Францыі.

Рака Гаў-дэ-По выйшла з берагоў. Ратаўнікі для эвакуацыі пілігрымаў выкарыстоўвалі чаўны. Спачатку вывезлі пілігрымаў, якія спыніліся ў кэмпінгах, пазней з-за небяспекі давялося эвакуяваць пастаяльцаў гатэляў.

На галоўнай вуліцы Люрду, дзе сканцэнтраваныя гатэлі для паломнікаў, узровень вады падняўся да 80 см. Чакаецца, што цягам бліжэйшых дзён узровень вады ў рацэ спадзе.

Люрд зрабіўся месцам пілігрымак пасля таго, як у 1858 г. тут, паводле Каталіцкага Касцёлу, 14-гадовай дзяўчынцы явілася Дзева Марыя. Штогод у Люрд з’язджаюцца каля 5 млн пілігрымаў. На месцы, дзе дзяўчынцы явілася Дзева Марыя, узведзены санктуарый.

belsat.eu

Стужка навінаў