Бітва на Сініх Водах: Людзі жыццём ахвяравалі, а цяпер БЧБ-значак пачапіць баяцца


Учора ў Менску адбылося ўрачыстае святкаванне 650-й гадавіны перамогі войскаў ВКЛ над татарамі падчас бітвы на Сініх Водах.{movie}Пан Скіргайла: Цяпер БЧБ-значак пачапіць баяцца|left|7034{/movie}

Імпрэзу на Управе Партыі БНФ з нагоды знакавай для беларускай гісторыі падзеі арганізавалі энтузіясты. Выступілі калектывы сярэднявечнай музыкі, прагучалі патрыятычныя вершы ды песні. Адмыслова да гадавіна перамогі на Сініх Водах мастак Мікола Купава падрыхтаваў выставу карцінаў на гістарычную тэму.

Мікола Купава адзначыў, што ва Украіне, у адрозненне ад Беларусі, 650-я ўгодкі перамогі над татарамі адзначаюцца з вялікім размахам: адкрылі помнік, адбываюцца навуковыя канферэнцыі, рыхтуецца адкрыццё музею, прысвечанага бітве. «Наша ж дзяржава проста не гатовая да ўспаміну гэтай падзеі, – канстатаваў мастак. – Была б у нас культурная, адукаваная ўлада, яна б ніколі не прапусціла такую падзею».

Літаратар Сяргей Панізнік лічыць{movie}Святкаванне 650-х угодкаў перамогі на Сініх Водах|left|7035{/movie}, што бітву на Сініх Водах не памятаюць ў нашай краіне, бо сярод беларусаў вельмі мала асветнікаў. «Нам не трэба крычаць, нам трэба гаварыць, трэба звяртацца і да чыноўнікаў, і да настаўнікаў ды нашую гістарычную сціпласць разбураць», – сказаў літаратар.

Сучасная сітуацыя ў Беларусі, на думку музыкі Скіргайлы Палянэцкага-Мацкевіча, шмат у чым пераклікаецца з даўніною. Творца лічыць, што акцыі пратэсту ў Менску ў нечым нагадваюць бітву з татарамі на Сініх Водах. «Толькі цяпер людзей затрымліваюць на 15 содняў і выпускаюць, а раней людзі ведалі, што іх чакае альбо смерць, альбо палон», – сказаў Палянэцкі-Мацкевіч. Музыка з горыччу звярнуў увагу, што сярэднявечныя людзі адважна ахвяравалі жыццём за айчыну, сучаснікі ж баяцца нават азвацца па-беларуску або начапіць бел-чырвона-белы значак, каб іх не назвалі БНФаўцамі ды не аблаялі.

Бітва на Сініх Водах адбылася ўвосень 1362 года на Падоллі. Войскі вялікага князя літоўскага Альгерда разбілі татарскія орды, якія ў той час пагражалі ВКЛ. У выніку бліскучай перамогі над ворагам усё Падолле, а таксама пазней Кіеўшчына і Севершчына ўвайшлі ў склад ВКЛ, якое фактычна павялічыла свае тэрыторыі ўдвая. Перамога на Сініх Водах значна падарвала магутнасць Залатой Арды і аберагла землі ВКЛ ад інтэнсіўных нападаў з боку татараў.

belsat.eu

Стужка навінаў