Аператара «Белсату» адпусцілі


Пасля таго, як супрацоўнікі КДБ уламіліся ў кватэру аператара «Белсату» Алеся Баразенкі, сувязь з ім адсутнічала некалькі гадзінаў.

«Мяне бяруць. Патрэбны адвакат» – такое sms-паведамленне мы атрымалі ад нашага калегі. Некалькі гадзінаў месцазнаходжанне Алеся Баразенкі было невядомае, а дазваніцца да яго было немагчыма.

Ператрус распачаўся а шостай раніцы. Супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі кампутар Алеся Баразенкі, а таксама плакат з надпісам «Дзе мама Колі?».

Менавіта Алесь Баразенка зняў на камеру момант нападу сілавікоў на Ўладзіміра Някляева 19 сняжня. Пазней, 22 снежня аператара затрымалі міліцыянты ў цывільным але неўзабаве выпусцілі з РУУС Фрунзенскага раёна.

belsat.eu

Стужка навінаў