У Лондане паказалі працоўны стол Тыма Бэртана. Агляд падзеяў культуры


Прыадкрыць заслону над магіяй сучаснай лялечнай анімацыі можна ў Лондане. У межах міжнароднага брытанскага кінафестывалю там праходзіць выстава дэкарацыяў і рэквізіту для апошняй стужкі Тыма Бэртана – “Франкенўіні”. {movie}Агляд падзеяў культуры (19.10.2012)|left|7021{/movie}Калі верыць крытыкам, гэты не зусім дзіцячы мультфільм належыць да самых чаканых сёлетніх прэм’ераў.

Пры ўваходзе на экспазіцыю выстаўлены стол, за якім Бэртан ствараў эскізы і дапрацоўваў постаці персанажаў. “Франкенўіні” – гэта другая стужка рэжысёра, створаная ў тэхналогіі motion capture. Яна патрабуе асабліва карпатлівай працы і лічыцца адною з самых складаных у кінематаграфіі.

ЭЛІСАН ЭБАТ, ПРАДЗЮСАРКА «ФРАНКЕНЎІНІ»:
“У добры тыдзень аніматар можа зрабіць 5 секунд анімацыі, але, вядома, у сцэне, калі ён мусіў бы зрабіць анімацыю для ўсіх персанажаў, майстар можа стварыць нашмат менш – можа, 2 секунды за тыдзень”.

У выніку над фільмам працавалі цягам 5-ці гадоў – столькі часу патрабавала дапрацоўванне асновы, створанай Бэртанам у 84-ым годзе. Тады гісторыя пра ажыўленне сабакі на экраны не выйшла: кіраўніцтва “Дыснэю” спужалася, што стужка сапсуе “дзіцячы” імідж студыі. Знаўцы кіно адзначаюць, што гэта і да лепшага: “Франкенўіні” атрымаўся сумессю чароўнай старой лялечнай анімацыі ды суперсучасных тэхналогіяў.

Іншыя тэмы: у Нямеччыне адзначаюць свята “Кірх-вай”, або “Кірва”. У Менску адкрылася выстава скандальнага плакатыста Кляўса Штэка.

belsat.eu

Стужка навінаў