Беларусы заплоцяць за электрычнасць у 3 разы болей


Грамадзяне Беларусі з 2016 года будуць плаціць 100 % кошту электрычнай энергіі.{movie}Беларусы заплоцяць за электрычнасць у 3 разы болей|left|7020{/movie}

Сёння, паводле першага віцэ-прэм’ера Уладзіміра Сямашкі, насельніцтва плоціць за электраэнергію толькі 30,9 % рэальнага кошту, за цяпло – яшчэ менш, 16,8 %, за газ – 29,1 %.

“Тарыфная палітыка прадугледжвае паступовае набліжэнне тарыфаў на электраэнергію для насельніцтва да фактычных выдаткаў. У 2016 годзе гэтыя тарыфы плануецца наблізіць да ўзроўню 100 % кампенсацыі”, – падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

Улады ў найбліжэйшым часе плануюць увесці абмежавальныя тарыфы на норму электрычнасці. Аднаму абаненту будзе дазволена спажываць за звыклы кошт толькі 70 кВт электрычнасці. На кожнага наступнага сямейніка выдзеляць усяго 15 дадатковых кВт. Электраэнергія, спажытая звыш нормы, будзе каштаваць значна даражэй.

belsat.eu

Стужка навінаў