Ягораў: Беларускі парламент – перадпенсійны санаторый для чынавенства


На першай сесіі Савету Рэспублікі парламентары верхняй палаты разгледзелі пытанні прызнання сваіх паўнамоцтваў, абралі кіраўніцтва і стварылі пяць камісіяў.{movie}Ягораў: Беларускі парламент – чыноўніцкі санаторый|left|7018{/movie}

Старшынём Савету Рэспублікі паўторна абралі Анатоля Рубінава, які ўзначальваў верхнюю палату і ў парламенце папярэдняга склікання. Выбары прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове; кандыдатуру Рубінава прапанаваў чалец Савету Рэспублікі Аляксандр Косінец, кіраўнік Віцебскага аблвыканкаму.

Намеснікам старшыні Савету Рэспублікі абралі кіраўніка прэзідыуму Нацыянальнай акадэміі навук Анатоль Русецкі – прадстаўнік Менску ў верхняй палаце парламенту.

Звяртаючыся да чальцоў Савету Рэспублікі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: сенатары мусяць супрацоўнічаць з насельніцтвам. «Праца сенатараў павінна быць бачная ў рэгіёнах. Паводле ўчынкаў парламентароў будуць меркаваць пра эфектыўнасць усёй сістэмы ўлады», – зазначыў кіраўнік дзяржавы.{movie}Чальцы Савету Рэспублікі выбіраюць старшыню|left|7017{/movie}

Паводле дырэктара Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі Андрэя Ягорава, Савет Рэспублікі – не палітычны орган. «Наш парламент не ёсць палітычным органам, бо не выконвае ў палітычнай сістэме ніякіх істотных функцыяў», – мяркуе Ягораў.

На думку палітолага, парламент у Беларусі ўяўляе з сябе перадпенсійны санаторый для рэгіянальнага і цэнтральнага чынавенства.

belsat.eu

Стужка навінаў