Дык з кім нам сябраваць?


Учора прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных заявіў, што было б някепска наладзіць стасункі з Захадам. Праўда, не забыўся дадаць, што сябраваць Менск плануе на сваіх умовах.

На фоне ўзмацнення канфлікту вакол шэрага экспарту разбаўляльнікаў гэтая заява можа азначаць чарговую спробу пошуку сяброў па-за постсавецкімі краінамі.

Такая яна, шматвектарная палітыка: ніколі невядома, з кім будзем сябраваць заўтра. «Белсат» запытаў менчукоў: з кім варта нашай краіне мець добрыя стасункі?

Адказы былі вельмі розныя, аднак чамусьці ніхто не назваў далёкіх Лукашэнкавых таварышаў з Венесуэлы, Кубы ці Ірану.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

belsat.eu

Стужка навінаў