«Размова Мацкевіча»: Мартынаў ды іншыя – карупцыя ці дзяржаўнае здрадніцтва?


Чаму былыя беларускія чыноўнікі ўладкоўваюцца на працу ў Маскве, разважаў у выданні палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі.

Днямі былога міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава прызначылі спецыяльным прадстаўніком кампаніі ААТ НК «РуссНефть». Гэта далёка не першы прыклад.

{movie}Паўлюк Быкоўскі ў “Размове Мацкевіча”|left|7010{/movie}Яшчэ напрыканцы 1990-х кіраўнік справамі прэзідэнта Іван Ціцянкоў трапіў у апалу ў Беларусі і заняў месца ў расейскай структуры. У Маскву з’ехалі былы старшыня КДБ Уладзімір Мацкевіч, былы міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў, выканальнік абавязкаў прэм’ер-міністра Уладзімір Ярмошын. Спіс можна працягваць. Напрошваецца пытанне: на каго насамрэч працуюць высокія беларускія чыноўнікі?

Палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі мяркуе, што для беларускай наменклатуры савецкага «пашыву» Расея – адзінае месца, дзе можна знайсці працу. У беларускай дзяржаве не створаная мадэль выкарыстання былых высокіх чыноўнікаў: ім проста няма дзе ўладкавацца на радзіме.

Вядоўца Уладзімір Мацкевіч прывёў прыклад экс-міністра замежных справаў Андрэя Саннікава, які сышоў з дзяржаўнай пасады ў апазіцыю, каб працягваць палітычную кар’еру і, магчыма, потым вярнуцца ва ўладу. «Па ўсім свеце палітычная дзейнасць адбываецца ў такім ключы», – кажа Мацкевіч.

Паводле Паўлюка Быкоўскага, у Беларусі гэта рэдкасць, бо большасць чыноўнікаў не мае ўласнага палітычнага меркавання. У нашай краіне працуе «палацавая палітыка» і існуюць «царадворцы», якія могуць трапіць у апалу, але гэта не значыць, што яны зробяцца рэвалюцыянерамі.

Што ж датычыць пытання, ці ажыццяўляў Мартынаў на пасадзе міністра замежных справаў расейскія інтарэсы, дык гэта, паводле госця, можа высветліць толькі адмысловае расследаванне.

belsat.eu

Стужка навінаў