Бяляцкі прасіў Польшчу не перадаваць інфармацыю пра рахункі «Вясны» (+відэа)


8Польскае выданне «Rzeczpospolita» сцвярджае, што яшчэ да свайго арышту праваабаронца Алесь Бяляцкі быў у польскай амбасадзе ў Менску і прасіў не перадаваць уладам Беларусі інфармацыю пра ягоныя банкаўскія рахункі. Сродкі на гэтых рахунках выкарыстоўваліся для аплаты юрыдычнай дапамогі і штрафаў тым, каго ўлады Беларусі пераследавалі з палітычных матываў.{movie}Бяляцкі прасіў не перадаваць інфармацыю пра рахункі|left|7016{/movie}

«Бяляцкі пасля візіту ў амбасаду быў спакойны. Ён выехаў у Польшчу, дзе сустракаўся з палітуцекачамі з Беларусі. Распавёў ім пра беларускі запыт. Яму параілі, каб у такой сітуацыі не вяртаўся ў Беларусь. Бяляцкі, аднак, быў упэўнены, што Польшча не перадасць ягоных звестак. Але менш як праз тыдзень пасля візіту ў амбасаду чыноўнікі пераслалі інфармацыю пра польскія рахункі Бяляцкага», – піша «Rzeczpospolita».

Матэўш Мартынюк, прэс-сакратар Генеральнай пракуратуры Польшчы, заявіў журналістам, што Генпракуратура не атрымлівала з боку польскага МЗС ніякіх папярэджанняў пра сітуацыю вакол беларускага праваабаронцы.

Алеся Бяляцкага арыштавалі летась у жніўні і дагэтуль утрымліваюць у зняволенні. Летась у лістападзе суд Першамайскага раёну Менску прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставаю для крымінальнага пераследу праваабаронцы сталася наяўнасць у яго замежных рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Грошы на гэтых рахунках выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Адкрыць рахункі ў Беларусі не ўяўлялася магчымым, бо праваабарончы цэнтр «Вясна», які ўзначальвае Бяляцкі, працуе нелегальна – улады неаднаразова адмаўляліся яго зарэгістраваць. Сваёй віны асуджаны не прызнаў.

Цяпер Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 2 у Бабруйску, куды яго этапавалі напрыканцы лютага.

belsat.eu

Стужка навінаў