Булгакаў: Не здзіўлюся, калі супраць мяне распачнуць крымінальную справу


«Справы развіваюцца па самым чорным сцэнары», – сказаў у «Гарачым каментары» былы галоўны рэдактар часопісу «Arche».

«Я не выключаю крымінальных справаў супраць мяне як галоўнага рэдактара за нейкія гаспадарчыя моманты. […] Калі нас не пасадзяць, будзем працягваць сваю дзейнасць», – паведаміў Валер Булгакаў у «Гарачым каментары».

{movie}Валер Булгакаў і Ян Шумскі ў “Гарачым каментары”|left|6999{/movie}Ён распавёў, што разгонам прэзентацыі ў Горадні ды штрафам справа «Arche» не скончылася. Ён не мае пэўнасці, ці выданне будзе выходзіць надалей. Хоць заснавальнік часопісу Андрэй Дынько замяніў галоўнага рэдактара на Алеся Пашкевіча, гэта сітуацыі можа не выратаваць.

«Замена супала з арыштам рахунку часопісу Дэпартаментам фінансавых расследаванняў», – заакцэнтаваў Валер Булгакаў. Праз гэта немагчыма дасылаць паасобнікі падпісчыкам і плаціць за друк. Падставаю арышту назвалі тое, што рэдакцыя нібыта своечасова не падала шэрагу дакументаў.

Паводле гісторыка Яна Шумскага, аўтара кнігі «Саветызацыя Заходняй Беларусі», прэзентацыя якой скончылася для рэдакцыі «Arche» так драматычна, – часопіс спрабаваў вынесці гістарычную дыскусію на еўрапейскі, сусветны ўзровень. Навуковец таксама прызнаўся: калі збіраў матэрыял для сваёй працы, і падумаць не мог, што барацьба з «нацыяналістамі» ды «касмапалітамі» адновіцца ў незалежнай Беларусі.

belsat.eu

Стужка навінаў