“Людзі на балоце” зайгралі ў Менску дэбютны альбом. Агляд падзеяў культуры


А што ў свеце музыкі? У межах праекту “Тузін гітоў” у адным з менскіх клубаў прайшоў падвойны канцэрт. На сцэне выступілі мэтры з гурта “Pomidor/off”. А гарадзенская каманда “Людзі на балоце” прэзентавала дэбютны альбом, прысвечаны гістарычнай тэматыцы, што лагічна, улічваючы, што лідар і вакаліст “Людзей” Аляксандр Дзянісаў – гісторык з адукацыі.

{movie}Агляд падзеяў культуры (18.10.12)|left|6998{/movie}У сваю чаргу ветэран беларускае сцэны Аляксандр Памідораў прарочыць 8-мі песням з новага альбому не горшую будучыню, чымся кампазіцыям з папярэдняга праекту Аляксандра Дзянісава “Кальян”, нягледзячы на істотную розніцу ў гучанні.

АЛЯКСАНДР ПАМІДОРАЎ, “POMIDOR/OFF”:
“Ёсць пэўны анархічны дух, якога не стае, ёсць свой погляд на некаторыя рэчы. Я цалкам упэўнены, што гэтым песням наканаванае нармальнае жыццё. Гэта тыя песні, якія людзі могуць спяваць у кампаніі – у пад’ездзе, у двары”.

На канцэрце “Людзі на балоце” анансавалі і наступную кружэлку. Яна абяцае быць больш лірычнаю, чымся дэбютная, песні паўстануць на вершы ў тым ліку Дануты Бічэль-Загнетавай.

Іншыя тэмы: у Лондане выставілі касцюмы з легендарных галівудскіх фільмаў. Агляд кінапрэм’ераў.

Стужка навінаў