Хто атрымае «салодкія» фабрыкі?


Аляксандр Лукашэнка загадаў новым кіраўнікам «Спартака» і «Камунаркі» адклікаць касацыйныя скаргі на раней прынятае рашэнне суда.{movie}Хто атрымае «салодкія» фабрыкі?|left|6973{/movie}

Беларускія кандытарскія гіганты спрабавалі абскардзіць судовую пастанову аб тым, што ў працэсе прыватызацыі яны незаконна зніжалі памеры сваіх фондаў. Гэта, як сцвярджаюць улады, не дазволіла дзяржаве атрымаць запланаванай колькасці акцыяў прадпрыемстваў.

Новае кіраўніцтва кандытарскіх фабрык адмовілася ад касацыйных скаргаў на загад прэзідэнта. Цяпер цягам чатырох месяцаў «Камунарка» і «Спартак» мусяць аднавіць правы дзяржавы на валоданне прадпрыемствамі.

На сёння асноўны акцыянер абодвух таварыстваў – бізнесовец Марат Новікаў, які кантралюе ў «Спартаку» 54 % акцыяў, а ў «Камунарцы» – 34 %. Да канца кастрычніка сітуацыя можа змяніцца на карысць дзяржавы. 26 кастрычніка плануецца правесці пазачарговы сход акцыянераў у справе дадатковай эмісіі акцыяў, атрымаўшы якія, дзяржава стане асноўным акцыянерам.

Інвестары разглядаюць справу «Камунаркі» і «Спартака» як магчымы пачатак шырэйшай нацыяналізацыі беларускіх прадпрыемстваў.

belsat.eu

Стужка навінаў