Ірына Халіп: Абяцанне Лукашэнкі – гэта правакацыя


Журналістка лічыць, што за спробу пакінуць краіну ёй маглі б павялічыць тэрмін зняволення.

На мінулым тыдні ў часе інтэрв’ю брытанскай газеце “Evening Standard” Аляксандр Лукашэнка паабяцаў выпусціць з краіны жонку экс-кандыдата на прэзідэнцтва Андрэя Саннікава – Ірыну Халіп, якая застаецца пад падпіскаю аб нявыездзе. Як адзначыла сама спн. Халіп, адразу ж пасля інтэрв’ю да яе завіталі радасныя замежныя калегі з навіною, што яна можа выехаць у Маскву і наведаць рэдакцыю “Новой газеты”, для якой яна працуе.

Жонка экс-кандыдата мяркуе, што калі б яна паехала, то дзесьці ля мяжы з Расеяй яе маглі б чакаць працаўнікі спецслужбаў з кайданкамі. “Акрамя сваіх двух гадоў з адтэрміноўкаю, мне б дакінулі яшчэ годзік, як Дашкевічу, – за спробу ўцёкаў”, – дапусціла І. Халіп.

Журналістка запытала ў раённай крымінальна-выканаўчай інспекцыі, ці заява Лукашэнкі можа паўплываць на ейны лёс. Жанчыне адказалі, што інспекцыя выконвае пастановы судоў, а не нечыя словы.{movie}Ірына Халіп: Абяцанне Лукашэнкі – правакацыя|right|6969{/movie}

Халіп дапускае, што тэарэтычна словы Лукашэнкі маглі б быць выкананыя. “Калі незаконна затрымалі ды арыштавалі, гэтак жа незаконна могуць і вызваліць”, – заўважыла жонка Саннікава.

“Пачуўшы пытанне пра Халіп, Лукашэнка адчуў пэўнае раздражненне: чаму яго, кіраўніка дзяржавы, пытаюць пра Халіп? Хто яна такая! І чаму ён мусіць адказваць на гэтае пытанне!” – дадала палітзняволеная. Паводле ейных словаў, Лукашэнка хацеў паказаць адсутнасць напружання ў звязку з закранутаю тэмаю, падкрэсліўшы, што яна вольны чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў