Украіна хоча запусціць радыеактыўныя адкіды ў космас


Ядравікі такі падыход ацэньваюць па-рознаму.

Наватарскую ідэю развівае дзяржаўнае канструктарскае бюро «Паўднёвае» (Данецк), якое распрацоўвае ракетна-касмічную тэхніку, разам з Міжнароднай акадэміяй астранаўтыкі (МАА). Адпраўляць у космас яны прапаноўваюць самыя небяспечныя адкіды. Іх доля ў агульным аб’ёме складае каля 1 %.

Бюро абяцае кансультавацца з фізікамі і ядравікамі, бо апошнія ідэю ўспрымаюць неадназначна. Прыхільнікі ж лічаць яе добрым выйсцем: знізіцца экалагічная небяспека.

Бюро «Паўднёвае» – асноўны навуковы цэнтр Украіны, які распрацоўвае ракетна-касмічную тэхніку. Прадпрыемства паведамляе, што 80 % яго прадукцыі ды паслугаў ідуць на экспарт, з іх каля 30 % – у ЗША і столькі ж у Расею.

У 1992 г. прадпрыемства арганізавала ўкраінскае аддзяленне Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (International Academy of Astronautics). Гэтая міжнародная грамадская арганізацыя аб’ядноўвае навукоўцаў ды інжынераў, якія працуюць у галіне касмічных даследаванняў – ад фізікі Сонца да псіхалогіі паводзінаў у космасе.

Чальцы ўкраінскага аддзялення займаюцца касмічнаю сістэмаю маніторынгу і прагназавання сейсмічнай актыўнасці Зямлі, антыастэроіднай абаронаю Зямлі; перадухіленнем тэхнагеннага засмечвання калязямной касмічнай прасторы.

belsat.eu

Стужка навінаў