Для аматараў цяжкое музыкі ды наведнікаў metalscript.net выступілі музыкі з гурта “Rel1kt”.


15-га кастрычніка гэтаму рэсурсу для меламанаў споўнілася 8 гадоў. Дзень народзінаў адзначылі канцэртам першапраходцаў беларускага пост-мэталу. {movie}Агляд падзеяў культуры (16.10.2012)|left|6948{/movie}

Для аматараў цяжкое музыкі ды наведнікаў metalscript.net выступілі музыкі з гурта “Rel1kt” на сцэне клубу “Графіці”. Хоць панядзелак і не самы ўдалы дзень для рок-канцэртаў, а 8 гадоў – не юбілей, рэдактары сайту палічылі, што важна сустрэцца з наведнікамі старонкі.

АЛЕНА ЖУКАВА, ЗАСНАВАЛЬНІЦА І РЭДАКТАРКА METALSCRIPT.NET:
“Для інфармацыйнага рэсурсу, які ствараецца без усялякай дапамогі, тым больш такога андэрграўнднага кірунку, гэта вельмі вялікі тэрмін. Больш за тое, цягам гэтага часу шмат што змянілася, прынамсі, мы пашырылі сваю стылістыку”.

Цяпер на старонцы з’яўляюцца і навіны пра фольк-музыку, пра готыку і дарк-эмбіент. Рэсурс рэгулярна абнаўляе афішу і мае базу музыкі для спампоўвання, так што цяпер цяжка паверыць, што нарадзіўся ён з дадатку да навуковай газеты.

Іншыя тэмы: у Лондане паказалі кінетычнае мастацтва. Былая жонка гітарыста “The Rolling Stones” выставіла на аўкцыён рэчы экс-мужа.

belsat.eu

Стужка навінаў