Леанід Заіка: 50% акцыяў «Камунаркі» ды «Спартака» трэба аддаць пенсіянерам


У «Гарачым каментары» эканаміст даводзіць, што права валодаць старымі прадпрыемствамі не маюць ні ўлады, ні інвестары.

Нацыяналізацыю фабрык «Камунарка» і «Спартак» эканаміст Леанід Заіка называе «наменклатурным перадзелам маёмасці». Ён звяртае ўвагу на тое, што ў прыватызацыі фабрык на пачатку 1990-х таксама ўдзельнічалі чыноўнікі, якія, аднак, ужо не пры ўладзе. {movie}Леанід Заіка ў “Гарачым каментары” (15.10.12)|right|6924{/movie}

Чаму ж пераадольваць канфлікт паміж уласнікамі ды кіраўніцтвам прадпрыемстваў узяліся такімі жорсткімі захадамі? Эксперт зазначае, што ў Беларусі, як і ў суседніх Расеі ды Украіне, не працуюць механізмы перамоваў і ўнясення зменаў у наглядную раду. Таму цывілізаванага развязання канфлікту не варта было і чакаць.

У беларускіх рэаліях Леанід Заіка рэкамендуе працаваць з інвестарамі, як гэта робяць у Кітаі. Замест таго, каб «аддаваць ім былыя дзяржаўныя прадпрыемствы, а потым забіраць іх», трэба прапаноўваць інвестарам пад вытворчасць пустыя пляцоўкі. Палову ж пакету акцыяў старых прадпрыемстваў аддаваць тым, хто гэтыя прадпрыемствы ствараў і на іх працаваў.

belsat.eu

Стужка навінаў