Індус-нелегал прызнаўся, што праз катаванні агаварыў берасцейскага апазіцыянера


{movie}Заява Маніндэра Сінга пра катаванні|left|6916{/movie}Украінскае выданне “Корреспондент” апублікавала відэа, у якім грамадзянін Індыі Маніндэр Сінг распавядае пра тое, як яго змусілі агаварыць апазіцыйнага актывіста з Берасця Віталя Каўша. Цяпер актывіст за кратамі, яго вінавацяць у арганізацыі незаконнай міграцыі.

“Два месяцы мяне трымалі ў турме, збівалі ды не давалі есці. Мне паказвалі фотаздымкі не вядомых мне людзей і патрабавалі сказаць, што яны мне дапамагалі. 6 ліпеня нас на аўтобусе вазілі апазнаць невядомы дом. Адзін паліцэйскі падняў маю руку і змусіў паказаць на не вядомы мне дом. Я пацвярджаю, што агаварыў невядомых людзей, бо быў змучаны катаваннямі ды голадам, хацеў вярнуцца дадому”, – заяўляе ў сваім відэазвароце чалавек, які называе сябе Маніндэр Сінг.

Чалавекам, пра якога гаворыцца ў відэазвароце, быў берасцейскі актывіст Віталь Коўш. 1 верасня а 15.30 ён быў затрыманы ў Берасцейскім раёне працаўнікамі органаў памежнай службы. Спачатку яго даставілі ў Берасцейскі РАУС, затым – у гарадскі следчы ізалятар № 7. Расследуе крымінальную справу Берасцейскі раённы аддзел Следчага камітэту.

belsat.eu

Стужка навінаў