Лукашэнка: Нацыянальная культура – нарожны камень беларускай дзяржаўнасці


Прэзідэнт Беларусі ў віншаванні работнікаў культуры з іхным прафесійным святам падкрэсліў самабытнасць і каштоўнасць беларускай культуры.

«Самабытная нацыянальная культура – адзін з нарожных камянёў у падмурку беларускай дзяржаўнасці, той непераадольнай сілай, якая аб’ядноўвае ўсіх нас і напаўняе сэрца любоўю да велічнай і прыгожай Айчыны», – гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі.

«За гады незалежнасці ў нашай краіне шмат зроблена для захавання гістарычнай спадчыны і ўзбагачэння сучаснай беларускай культуры, якая развіваецца як ніколі актыўна, набываючы сусветнае прызнанне», – адзначыў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт паабяцаў дзеячам культуры падтрыманне, адзначыўшы, што ганарыцца дасягненнямі мастакоў, бо яны «ствараюць шэдэўры, годныя нашага часу».

belsat.eu

Стужка навінаў