Ці заслужыў Еўразвяз Нобеля?


З больш як 200 прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію журы абрала Еўразвяз. Прэмія міру адышла Аб’яднанай Еўропе за “ўнёсак ва ўмацаванне згоды і прымірэння, у справу дэмакратыі ды абароны правоў чалавека ў Еўропе”.

Палітолаг Аляксандр Класкоўскі называе такую пастанову эпатажнаю і мяркуе, што гэткія крокі могуць знізіць давер да прэміі ўвогуле.

У сваю чаргу жонка палітвязня Алеся Бяляцкага, які таксама быў намінаваны на прэмію міру, Наталля Пінчук, лічыць, што Еўразвяз заслугоўвае такога ўшанавання. {movie}Ці заслужыў Еўразвяз Нобеля?|right|6890{/movie}

“Белсат” запытаў жыхароў сталіцы: ці згаджаюцца яны з рашэннем журы?

Падрабязнасці ў відэаматэрыяле.

belsat.eu

Стужка навінаў