Былы жаўнер Захарчанка дзякуе журналістам: літоўскі суд – на ягоным баку


Справу беларускага ўцекача накіруюць на перагляд.

Паводле пастановы Віленскага акруговага суда, міграцыйныя службы мусяць перагледзець справу былога беларускага жаўнера Сцяпана Захарчанкі, якому яны не далі статусу палітычнага ўцекача.

С. Захарчанка быў сяржантам роты глыбіннай выведкі 120-й асобнай мабільнай брыгады. Напрыканцы ліпеня 2011 г., у пік маўклівых пратэстаў, ён перайшоў беларуска-літоўскую мяжу. Былы жаўнер распавёў, што яго збілі пасля таго, як ён адмовіўся даваць пісьмовую згоду на адкрыццё агню па ўдзельніках масавых акцыяў. Як цвердзіць маладзён, ён трапіў у шпіталь, і яму пагражалі, што ў выпадку далейшага непадпарадкавання загадам начальства ён адтуль жывым не выйдзе.

{movie}Сцяпан Захарчанка: дзякую журналістам|left|6889{/movie}Міграцыйныя службы не палічылі справу былога сяржанта палітычна матываванаю і не далі яму статусу ўцекача. Іх рашэнне Захарчанка паспяхова абскардзіў у судзе.

Да канчатковага развязання справы ён мусіць заставацца ў лагеры для ўцекачоў, з якога можна выходзіць не больш як на 24 гадзіны. Уцякач атрымлівае дапамогу – 35 літаў на месяц. Дзякуючы бясплатнаму харчаванню ў сталоўцы, яму ўдаецца жыць на гэтыя грошы.

belsat.eu

Стужка навінаў