«Размова Жбанкова»: Стан беларускай душы


Паводле статыстыкі, кожны восьмы беларус мае праблему з псіхікаю. Ці можна беларусаў лічыць «шалёным народам», разважае псіхолаг Мая Тарасевіч.

Беларусы, на думку спецыялісткі, – спакойныя і нетаропкія людзі, таму іх цяжка назваць шалёнымі ў простым сэнсе.{movie}«Размова Жбанкова»: Стан беларускай душы|left|6876{/movie}

Аднак, як заўважыла Мая Тарасевіч, кожнаму жыхару Беларусі прыдалася б псіхалагічная дапамога. «Не кожны звяртаецца, бо не кожны можа прыйсці да зменаў, не кожны гатовы прызнаць, што яму нешта перашкаджае», – патлумачыла знаўца. Яна падкрэсліла, што людзі больш схільныя пагаджацца са сваімі праблемамі або хаваць іх.

Госця «Белсату» заўважыла, што дасканалых людзей не бывае. «У кожнага ёсць мама і тата, якія фармавалі асобу дзіцяці. Мы развіваемся далей, маючы ўнёсак бацькоў, і падпадаем пад уплыў асяроддзя. Дзіця развіваецца адпаведна нейкаму свайму сцэнару, несучы сцэнар абаіх бацькоў», – звярнула ўвагу Мая Тарасевіч.

Паводле псіхолага, адным са спосабаў уцёкаў ад праблемаў і замкнуцца выступае алкаголь. «У нашыя часы ў грамадстве вельмі шмат напружання, вельмі шмат трэба працаваць, складанае асяроддзе выжывання. Таму з дапамогай алкаголю людзі здымаюць напружанне, бо не бачаць іншага сродку», – лічыць экспертка.

Найбольш жа беларусаў, паводле псіхолага, турбуюць сямейныя праблемы. Прычым у першую чаргу, адзначыла Мая Тарасевіч, да псіхолага звяртаюцца жанчыны. «Жанчыны больш схільныя звяртаць увагу на свае перажыванні. Яны ствараюць утульнасць і першымі заўважаюць напружанасць. Мужчыны не заўважаюць, бо знаходзяцца ў гэтым», – падкрэсліла яна.

Псіхолаг не лічыць, што суіцыды – гэта праблема толькі Беларусі. Вельмі часта, паводле знаўцы, людзі, якія рашаюцца на самагубства, хочуць звярнуць на сябе ўвагу. Хоць, кажа Тарасевіч, існуе і другі від суіцыдаў, калі чалавек доўга рыхтуецца да яго. «У гэтым выпадку суіцыд – гэта спосаб жыццёвага выйсця. Калі чалавек жыве і гэта робіцца для яго невыносным, тады гэта хутчэй паказнік праблемаў у грамадстве», – падкрэсліла госця «Белсату».

belsat.eu

Стужка навінаў