Новая кружэлка «:B:N»: ёсць нават кавэр на “Песняроў”. Агляд падзеяў культуры


Новая кружэлка ад рок-гурта, які існУе на беларускай сцэне ўжо 13 гадоў. Музыкі з “БН” прэзентавалі альбом „Крок за крокам”. Да яго праслухоўвання заахвочвае хоць бы тое, што сярод 15 трэкаў знайшлося месца для кавэр-версіі на “Песняроў”. {movie}Агляд падзеяў культуры (11.10.2012)|right|6861{/movie}

Музыкі засталіся вернымі сабе – гучанне альбому набліжанае да стылістыкі дзвюх папярэдніх кружэлак бярозаўскай каманды і прыйшлося да густу публіцы. На прэзентацыі ў клубе “Re:Public” сабрАліся каля дзвюх соцень фанатаў «:B:N», што спявалі песні разам з музыкамі.

АЛЕСЬ ЛЮТЫЧ, ФРАНТМЭН «:B:N»:
“На гэтай кружэлцы разнастайныя песні: і павольныя, і хуткія, і сярэдняй хуткасці”.

МАКСІМ ЛІТВІНЕЦ, ГІТАРЫСТ «:B:N»:
“Больш асэнсавана падыходзілі да выбару тэкстаў, якія ўвайшлі ў альбом. Больш людзей прымалі ўдзел у запісе”.

Музыкі смяюцца, што зноў песні атрымаліся ўсё пра тое ж – пра каханне і любоў да радзімы. Паслухаць і спампаваць трэкі з “Крок за крокам” можна на старонцы “Еўрарадыё”.

Іншыя тэмы: агляд кінапрэм’ераў. У Нью-Ёрку раскрылі сакрэты старога “Фоташопу”.

belsat.eu

Стужка навінаў