105 дзён пратэстаў. Пераслед белсатаўцаў, падрыхтоўка да нядзельнага маршу


У Беларусі пратэсты супраць гвалту і фальсіфікацыяў працягваюцца ўжо 105 дзён. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову перавялі ў ІЧУ

Журналістак «Белсату», Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову, якіх затрымалі 15 лістапада пасля стрыму з плошчы Пераменаў, перавялі з ЦІП на Акрэсціна ў ІЧУ.

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова.
Фота: belsat.eu і архіў гераіні

Учора стала вядома, што Кацярыне Андрэевай выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ёй абраная мера стрымання: арышт на 2 месяца.

Планавалася, што яшчэ ў пятніцу яе павязуць у СІЗА Жодзіна. Аднак замест гэтага ў ноч з 20 на 21 лістапада яе перавялі ў ІЧУ. Плануецца, што ў Жодзіна яе павязуць у панядзелак. Паводле сукамерніцы, якая сёння выйшла на свабоду, Кацярына трымаецца добра, не губляе аптымізму.

Таксама ў ІЧУ пераведзеная аператарка Дарʼя Чульцова, але іх з Кацярынай пасадзілі ў розныя камеры.

Святлана Ціханоўская падтрымала ўсіх, хто возьме ўдзел у заўтрашнім маршы

«Дарагія беларусы! Кожную нядзелю рэжым робіць усё, каб не даць сабрацца адважным беларусам у сваім горадзе.

Святлана Ціханоўская у памяшканні штабу Віктара Бабарыкі ў Менску. Фота з Інстаграм

Заўтра людзі выйдуць у двары. Там будуць вашы суседзі, сябры, знаёмыя. У тэрарыстычных арганізацыяў АМАП і ГУБАЗіК не хопіць сіл прыехаць да кожнага дому кожнага гораду Беларусі. Але нават калі яны змогуць зазірнуць у нейкія з іх – вы лепш ведаеце свой раён, а ваш дом будзе паблізу.

Я падтрымліваю кожнага, хто заўтра выйдзе ў свой двор і прагуляецца па родным раёне. Кожны ваш крок вядзе да свабоднай і справядлівай Беларусі »

9 вучняў пасля масавага атручвання ў школе ўсё яшчэ ў шпіталі

Стан здароўя большасці пацыентаў ужо не выклікае хвалявання. Агулам, паводле ўдакладненых звестак, 174 вучняў сярэдняй школы № 61 звярнуліся ўчора да лекараў. Бацькі вучняў паведамлялі, што ў шматлікіх дзяцей – сімптомы атручвання, ваніты. У Менгарвыканкаме пацвердзілі, што сапраўды, у школе зафіксаваныя выпадкі атручвання дзяцей. На месца выклікалі брыгады хуткай дапамогі. Частку дзяцей шпіталізавалі. Да гэтага часу ў палатах дзіцячай інфекцыйнай больніцы сталіцы знаходзяцца 9 вучняў, яшчэ 43 вучні пад наглядам медыкаў.

Пацярпелі ў асноўным вучні 5-9-х класаў.

Hавiны
Дзевяць школьнікаў надалей у больніцы пасля атручвання ў менскай школе
2020.11.21 18:21

Паведамляецца, што крыніцу магчымага заражэння ўсталююць падчас эпідэміялагічнага расследавання лекары Менскага гарадскога цэнтру гігіены. Створаная адмысловая камісія, якая высвятляе прычыны інцыдэнту.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.

Звольнілі экс-кіраўніка Інстытуту сацыялогіі НАН Генадзя Коршунава

Як паведаміла ў сацсетках ягоная дачка, пасля звальнення з пасады дырэктара Коршунаў заставаўся там, як навуковы супрацоўнік і дактарант, але ўчора яго звольнілі.

У сакавіку – пачатку красавіка Інстытут сацыялогіі праводзіў даследаванне, паводле якога ўзровень даверу Лукашэнкі ў Менску складаў 24%, Гэтыя дадзеныя патрапілі ў адкрыты доступ, а Коршунаў пацвердзіў іх у інтэрвʼю СМІ.

Міліцыяты склалі пратакол на чалавека, які памёр сем гадоў таму

«Гэта копія пратакола, там напісана, што Мельнікаў Аляксандр Яфімавіч 13 верасня ўзяў актыўны ўдзел у недазволеным мітынгу. Так клікалі майго бацьку, і ён сапраўды жыў па гэтым адрасе, – распавёў Антон Мельнікаў, сын нябожчыка. – Пратакол прыйшоў на адрас бацькоў, яго прачытала мама. Вельмі знервавалася, бо гэта не найлепшы спосаб памінаць блізкага чалавека».

У МУС сітуацыю патлумачылі «тэхнічнай памылкай».

Гісторыі
Хто такая журналістка Кацярына Андрэева? Расказваюць яе муж і дзядуля
2020.11.21 14:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў