«Зялёныя» заклапочаныя: заліццё падмурку АЭС – бомба запаволенага дзеяння


Беларуская партыя «Зялёныя» адзначае, што пачатак будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі без дакладнага праекту можа прывесці да трагедыі.

Сябраў партыі хвалюе тое, што дагэтуль грамадскасць не атрымала праекту станцыі. Намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук падкрэсліў, што нягледзячы на гэта ў Астравецкім раёне пачаліся будаўнічыя працы.{movie}Лепін: Аварыйная сітуацыя пры будаўніцтве АЭС|left|6831{/movie}

«Там ездзяць бетонавозы, пляцоўка адгароджаная друзам і вядзецца заліццё бетону. У раёне станцыі няма інфармацыйных стэндаў: хто заказчык будаўнічых работ, хто падрадчык, хто выканаўца; няма тэрмінаў пачатку і заканчэння гэтай працы», – паведаміў сп. Кучук.

Палітык адзначыў, што, паводле беларускіх чыноўнікаў, заліццё падмурку мусіла пачацца толькі ў 2013 годзе. Гэта, на ягоную думку, выклікае вялікія пытанні да надзейнасці і кампетэнтнасці будаўнічых арганізацыяў, якія ажыццяўляюць работы.

«Усё тое, што адбываецца цяпер на пляцоўцы, больш падобнае да самабуду», – выказаў меркаванне Дзмітрый Кучук.

Прафесар, доктар тэхнічных навук Георгій Лепін заявіў, што АЭС без праекту будавацца не павінна. Ён лічыць: каб падмурак атрымаўся маналітным, яго трэба заліваць безупынна, бо перапынак можа выклікаць расслаенне. «Пачатак заліцця без дакладных звестак і дакладнага праекту ўжо загадзя закладае аварыйную сітуацыю», – сцвярджае навуковец.

belsat.eu

Стужка навінаў