Пасол Гайсёнак распавёў пра новы ўзровень дачыненняў з Польшчаю


Ён, паводле дыпламата, дазволіць вырашыць візавыя праблемы.

Новы ўзровень дачыненняў, паводле пасла Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка, мае быць заснаваны на неўмяшанні ў справы суверэннай дзяржавы. І нашая краіна да такога ўзроўню гатовая, запэўніў дыпламат на эканамічным форуме “Добрасуседства” ў Менску.

{movie}Віктар Гайсёнак пра новы ўзровень дачыненняў з Польшчаю|left|6800{/movie}Пакуль жа развіццю супрацы, зазначыў Гайсёнак, перашкаджаюць палітычныя стасункі Беларусі з Еўразвязам у цэлым і з Польшчаю ў прыватнасці. Да гэтай жа высновы, сказаў ён, прыйшлі і намеснікі міністраў эканомікі дзвюх краінаў, якія сустрэліся і паразмаўлялі ўчора ў Менску.

Беларуска-польскі эканамічны форум “Добрасуседства” праходзіць у Менску 16-ты раз.

belsat.eu

Стужка навінаў