Рэпартаж з акругі Дамадзедава, якая абвесціла незалежнасць ад Расеі


Жыхары абвесцілі на тэрыторыі гарадской акругі Дамадзедава Расейскую Дэмакратычную Рэспубліку і хочуць у Еўразвяз.

Гэтак яны пратэстуюць супраць палітыкі мясцовых і федэральных уладаў. Галоўная прэтэнзія жыхароў – пабудова платных дарогаў без абмеркавання з насельніцтвам, розныя віды мясцовых падаткаў (у тым ліку – за збор грыбоў і ягадаў) і пагроза рэйдарскага захопу зямель.

{movie}Рэпартаж з Расейскай Незалежнай Рэспублікі / Дамадзедава|left|6777{/movie}Вяскоўцы паспелі звярнуцца да еўрапейскіх палітыкаў з просьбаю даць іхнай рэспубліцы афіцыйнае прызнанне.

Жыхары Дамадзедава вырашылі “змяніць форму дачыненняў з Расеяй”. Як патлумачыў Яўген Архіпаў, чалец ініцыятыўнай групы абвяшчэння Расейскай Дэмакратычнай Рэспублікі, цяперашняя сістэма не абараняе мясцовых жыхароў ад федэральнага цэнтру, які ператварыўся ў акупанта.

belsat.eu

Стужка навінаў