Японцы закахаліся ў шатландскую культуру


Дуды ў цэнтральным парку Токіа гучаць не горай, чымся сярод пагоркаў Шатландыі. Каля 2 тыс. чалавек узялі ўдзел у юбілейных, 30-х «Японскіх шатландскіх гульнях».

Удзельнікі гульняў спаборнічалі ў гранні на валынцы, кіданні бервяна на адлегласць, кіданні молата ў вышыню і вызначалі найлепшую пару ў традыцыйных шатландскіх танцах. {movie}Японскія шатландскія гульні|right|6773{/movie}

Арганізатар гульняў і старшыня Такійскага таварыства св. Андрэя Чарлз Бэнтлі-Фостэр жыве ў Токіа не адзін год і зазначае, што японцы захапляюцца любымі нацыянальнымі традыцыямі і звычаямі.

«Тое, што штогод сюды прыходзіць усё болей людзей, лепш за ўсё сведчыць пра поспех імпрэзы. Нягледзячы на лёгкі дождж, людзей усё роўна шмат», – кажа ён.

belsat.eu

Стужка навінаў