За адну акцыю ў сталіцы валанцёрам звычайна удаецца знайсці гаспадароў для дзясяткаў бяздомных катоў і сабакаў.
6 кастрычніка на дабрачынную акцыю ў сталічны парк Чэлюскінцаў валанцёры “Эгіды” прывезлі каля 100 жывёлінаў. Пакуль не знойдзецца новы гаспадар, апошніх трымаюць у прытулку або дома ў актывістаў-дабрачынцаў.
Цягам года “Эгіда” праводзіць некалькі акцыяў. Учорашняя прымеркаваная да Сусветнага дня абароны жывёлы.
belsat.eu