Амерыканец правядзе трое содняў пад напружаннем 1 млн Вольт


Вядомы ілюзіяніст Дэйвід Блэйн (David Blaine) забраўся на калону, аточаную сямю электрычнымі трансфарматарамі. Яе ўсталявалі на адным з пірсаў у порце Нью-Ёрку.

Эксперымент распачаўся 5 кастрычніка. 39-гадовы ілюзіяніст абаронены ад маланак, якія б’юць у яго з трансфарматараў, кальчугаю з нержавейкі (яна важыць 12 кг) і шаломам з візарам (ратуе вочы ад ультрафіялетавага выпраменьвання). На нагах у яго – чаравікі з жалезнаю падэшваю. Увесь гэты час Блэйм правядзе без ежы. Піць будзе праз адмысловую трубку.

{movie}Ілюзіяніст Дэйвід Блэйн пад напружаннем 1 млн Вольт|left|6763{/movie}Трук небяспечны тым, што калі эксперыментатар незнарок дакранецца «металічнаю» рукою да непрыхаванай часткі твару, ён атрымае моцны электрычны разрад.

Дзякуючы наўпроставай трансляцыі праз інтэрнэт назіраюць за шоу не толькі жыхары Нью-Ёрку. Тыя ж, хто прыйдзе на пірс, зможа асабіста адрэгуляваць напружанне ў трансфарматарах. Кантраляваць сілу маланак можна таксама з Лондану, Пекіну, Токіа і Сіднею.

Блэйн спадзяецца, што ягонае шоу натхніць школьнікаў на вывучэнне фізікі: тыя зразумеюць, што небяспечныя не вольты, а амперы».

Кар’ера Блэйна: жыў пад зямлёю, вісеў над Тэмзаю

Цяперашні трук далёка не першы ў кар’еры Блэйна. Гэтак, у 1999 г. ён правёў тыдзень у шкляным саркафагу, закапаным на глыбіню два метры. У 2000-м – прастаяў 61 гадзіну ўнутры 6-тоннага ледзянога куба, у які паступала праз трубкі толькі паветра і вада. У 2002 г. амаль 35 гадзінаў прастаяў на калоне вышынёю 24 м – без ежы, вады і сну. У 2003-м ілюзіяніст пражыў 44 дні ў пластыкавым празрыстым кубе, падвешаным над Тэмзаю ў Лондане. А ў 2008 г. усталяваў новы сусветны рэкорд, затрымаўшы дыханне на 17 хв. і 4 сек., быўшы пагружаным у напоўненую вадою сферу дыяметрам каля 2,5 м.

belsat.eu

Стужка навінаў