Яўген Лівянт: Часта да настаўнікаў ставяцца як да афіцыянтаў


Сёння – Сусветны дзень настаўніка. Гэтае прафесійнае свята ўсіх працаўнікоў сферы адукацыі заснавалі ў 1994 годзе, яго адзначаюць больш як у 100 краінах свету.

У Беларусі працуюць больш за 120 тыс. штатных педагогаў, але іх колькасць штогод скарачаецца прыкладна на 2,5 тыс. асобаў.

Настаўнік (а з 2001 года афіцыйна зарэгістраваны рэпетытар) Яўген Лівянт сышоў са школы і займаецца з вучнямі індывідуальна.

«Для мяне асноўнаю прычынаю, што змусіла сысці са школы, сталася ўвядзенне сярэдняга бала. Выходзіла, што да мяне пачалі б звяртацца з просьбаю палепшыць адзнаку, а я заўсёды ставіў адзнакі заслужана. І калі сярэдні бал стаў улічвацца пры паступленні ў ВНУ, я звольніўся», – распавядае спадар Лівянт. {movie}Яўген Лівянт у “Гарачым каментары”|right|6761{/movie}

Паводле настаўніка, педагогаў, якія мелі б маральны аўтарытэт сярод вучняў, усё меней. Прычына – у абітурыентах, якія ідуць вучыцца на выкладчыкаў ці настаўнікаў з мінімальным праходным балам.

«Вельмі шмат залежыць ад стаўлення бацькоў да настаўніка. Часцяком бацькі, што прыводзяць дзяцей у школу, як бы рэалізоўваюць свае дзіцячыя комплексы. Скажам, у школе яны баяліся штосьці казаць педагогам, а цяпер яны ставяцца да настаўнікаў як да афіцыянтаў або пагражаюць звальненнем», – кажа Яўген Лівянт.

Педагог падкрэслівае, што немагчыма казаць пра нейкую адну праблему ў сістэме адукацыі. Стаўленне да настаўнікаў абумоўліваецца іхнымі заробкамі, а яшчэ пытанні з сістэмаю ацэнкі вучняў, з якасцю школьных падручнікаў і г. д.

belsat.eu

Стужка навінаў