Наталля Манькоўская: Ці магчыма прапагандаваць гомасексуалізм?


Сустаршыня арганізацыі «Гей-Беларусь» у «Гарачым каментары» распавядае пра гей-прайд у Менску.

Сёлетні гей-прайд у беларускай сталіцы ні ў якім выпадку не акт прапаганды гомасексуалізму, заўважыла актывістка ЛГБТ-руху (лесбіянкі + гомасексуалісты + бісексуалы + трансгендэры) Наталля Манькоўская.{movie}Наталля Манькоўская ў “Гарачым каментары” |left|6751{/movie} «Многія людзі ўвогуле маюць вялікія сумневы, ці існуе такая з’ява, як прапаганда гомасексуалізму», – сказала госця «Гарачага каментара».

Паводле дзяячкі, гей-прайд прапагандуе талеранцыю, павагу да правоў чалавека, роўнае стаўленне да ўсіх людзей без выключэння.

Манькоўская падкрэсліла, што сёлета стаўленне менчукоў да акцыі падтрымання сексуальных меншасцяў зрабілася больш прыхільным. «Беларусы рэагуюць па-рознаму, не ўсе яны рэагуюць талерантна, але сітуацыя з кожным годам паляпшаецца», – мяркуе актывістка.

Манькоўская адзначыла, што адкрыццё імпрэзы адбываецца ў прыватным клубе, для чаго не быў патрэбны дазвол уладаў, аднак правядзення шэсця прадстаўнікоў сексуальных меншасцяў, як падкрэсліла дзяячка, не ўхваліў Менгарвыканкам. «Былі знойдзеныя нейкія недакладнасці. Мы скіравалі паўторную заяву на шэсце, але рашэння пакуль няма», – дадала сустаршыня «Гей-Беларусі».

Яна звярнула ўвагу, што Менгарвыканкам дагэтуль ніколі не дазваляў акцыяў, зладжаных ЛГБТ-арганізацыяй.

belsat.eu

Стужка навінаў