Пра дзяржмедыцыну – толькі добра ці нічога?




Калі лекар з Віцебску Ігар Пастноў распавёў «Белсату» пра цяжкасці мясцовай медыцыны, улады адрэагавалі ледзь не маланкава. Што праўда, сваю энергію яны скіравалі не на развязанне праблемаў, а на тое, каб змусіць доктара маўчаць.

{movie}Ігар Пастноў: Забаранілі размаўляць з “Белсатам” (аўдыё)|left|6742{/movie}«Не размаўляйце з «Белсатам»

«Да загадчыцы паліклінікі прышлі двое ў цывільным, доўга пра мяне распытвалі, пагражалі, што мяне пасадзяць, і загадалі, каб я перастаў даваць інтэрв’ю «Белсату», маўляў, вы ўзбударажваеце грамадскую думку», – гаворыць Ігар Пастноў і дадае: з самім лекарам «людзі ў цывільным» размаўляць не сталі.

«Я хацеў бы патлумачыць гэтым людзям у цывільным, чаму я звярнуўся да «Белсату»: у нас пра элементарную праблему, што ляжыць на паверхні, немагчыма сказаць па нашым дзяржаўным тэлебачанні», – падкрэслівае лекар.

Што «баліць» віцебскай медыцыне?

{movie}Ігар Пастноў: Што „баліць” віцебскай медыцыне? (аўдыё)|left|6743{/movie}Віцебскім аблвыканкамам цяпер кіруе прафесар медыцыны, заслужаны дзеяч навукі Аляксандр Косінец. Аднак у галіне аховы здароўя сітуацыя па-ранейшаму пакідае жадаць лепшага.

Паводле Ігара Пастнова, адна з «болевых кропак» у службы аховы здароўя Віцебску – высокі ўзровень анкалагічных захворванняў. І пры гэтым спыненае будаўніцтва другога корпусу анкалагічнага дыспансеру. «Калі былі выбары, туды паставілі кран, маўляў, яны пачынаюць штосьці рабіць, а цяпер яго ўжо прыбралі. А хірургічныя хворыя пасля цяжкіх аперацыяў ляжаць у калідорах, бо бракуе месцаў», – гаворыць Ігар Пастноў.

{movie}Дзіцячае аддзяленне Віцебскага інфекцыйнага шпіталя. Аматарскае відэа, студзень 2012.|left|6744{/movie}Інфекцыйны шпіталь, пабудаваны 60 гадоў таму, Ігар Пастноў называе «далінаю смерці». У 2010 г. там пачалі рамонт аднаго з корпусаў. «І дагэтуль там практычна нічога не зроблена. А ў першым корпусе хворыя цяпер ляжаць у нечалавечых умовах», – падкрэслівае лекар.

На пачатку года ў сеціве з’явілася шакуючае відэа таго, у якіх умовах трымаюць самых малых пацыентаў шпіталю. На ім бачна, што памяшканні патрабуюць капітальнага рамонту. У шпіталі паведамілі «Белсату», што рамонт яшчэ не скончаны. Распавесці, на якой стадыі працы і ці ўвогуле яны пачаліся, галоўная лекарка шпіталю адмовілася.

belsat.eu

Стужка навінаў