Флэш-моб: Галандцы запатрабавалі вярнуць Любові Кавалёвай цела забітага сына


У пяці гарадах Нідэрландаў адначасова прайшоў флэш-моб у падтрыманне Любові Кавалёвай, якая патрабуе вярнуць ёй цела сына, расстралянага паводле справы аб выбуху ў менскім метро.



Учора раніцаю на чыгуначных станцыях і станцыях метро ў пяці гарадах Нідэрландаў адначасова з’явіліся мяшкі для трупаў, у якіх былі жывыя людзі. Флэш-мобы доўжыліся ад 10 да 30 хвілінаў і былі арганізаваныя ў гадзіну пік, калі нідэрландцы накіроўваліся на працу.{movie}Флэш-моб падтрымання Любові Кавалёвай у Галандыі|left|6737{/movie}

Флэш-моб уяўляе з сябе частку новай кампаніі Любові Кавалёвай «Вярніце цела» («Give the Body Back»), які ажыццяўляецца разам з беларускім «Свабодным тэатрам». Ініцыятыва мае на мэце вярнуць цела Уладзіслава Кавалёва ягонай маці.

Акцыя была арганізаваная напярэдадні міжнароднай прэм’еры новага спектаклю «Тrash Cuisine» беларускага «Свабоднага тэатра», якая адбудзецца сёння ў Каралеўскім тэатры ў Амстэрдаме ў рамках фестывалю «Уяўляючы Еўропу» («Imagining Europe»).

Удзельнікі флэш-мобу запрасілі гледачоў на спектакль, а таксама прапанавалі ім падпісаць петыцыю Любові Кавалёвай на старонцы Change.org

belsat.eu

Стужка навінаў