Ліхтаровіч: Улады Беларусі займаюць пазіцыю старэйшых людзей


Госць “Гарачага каментара” палітолаг Юрась Ліхтаровіч лічыць, што праблемы Беларусі з Захадам паўстаюць праз “савецкае” стаўленне прэзідэнта краіны да міжнароднае палітыкі.{movie}Юрась Ліхтаровіч у “Гарачым каментары”|left|6732{/movie}

Паводле Ліхтаровіча, ідэалогія Лукашэнкі, у тым ліку пытанне стасункаў з еўрапейскімі краінамі, бліжэйшая да светапогляду беларусаў старэйшага веку, выхаваных у савецкай сістэме. Палітолаг падкрэсліў, што маладыя людзі, у адрозненне ад сталага пакалення, схільныя вінаваціць саму́ю Беларусь у яе праблемах з Захадам.

Адмысловец заўважыў, што Лукашэнка – ненадзейны партнёр для Еўропы, бо часта не трымае слова. “У адносінах з Захадам, які вельмі рацыянальны, – што гаворыш, тое робіш. Тады з табою лічацца”, – сказаў Ліхтаровіч.

Прэзідэнт Беларусі, як адзначыў адмысловец, кантактуе з тымі, з кім яму размаўляецца лягчэй, – з такімі ж дыктатарамі. “Лукашэнка працуе па старых савецкіх каналах кантактаў з трэцім светам”, – падкрэсліў палітолаг.

Кіроўныя кадры апарату Лукашэнкі складаюцца, паводле эксперта, з людзей старэйшага пакалення, якія на ўсё глядзяць савецкімі вачыма. Нават сама́я ідэя аграгарадкоў, як заакцэнтаваў адмысловец, нарадзілася яшчэ ў 1950-я гады. “Так і ў міжнароднай палітыцы – сталінскі падыход. Толькі Лукашэнка – не Сталін і не мае такіх магчымасцяў, што былі ў Савецкім Саюзе”, – мяркуе госць “Гарачага каментара”.

belsat.eu

Стужка навінаў