Класкоўскі: Венесуэла можа спыніць падтрыманне беларускага рэжыму


Супернік Уга Чавэса на прэзідэнцкіх выбарах, адзіны кандыдат ад апазіцыі Энрыке Капрылес, падлічыў, што Каракас «падараваў» Лукашэнку $ 3 млрд.

Паводле палітычнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага, ужо цяпер шмат якія беларускія праекты ў Венесуэле ажыццяўляюцца надзвычай марудна. Прычына – неэфектыўная эканоміка, карупцыя, нізкі ўзровень працоўнай дысцыпліны. «Калі зменіцца ўлада, на шмат якіх з іх паставяць крыж», – гаворыць эксперт, маючы на ўвазе прэзідэнцкія выбары, якія пройдуць 7 кастрычніка.

{movie}Аляксандр Класкоўскі: Венесуэла можа адвярнуцца ад Беларусі|left|6715{/movie}Аляксандр Класкоўскі адзначае, што палітычнаму дабрабыту Уга Чавэса могуць перашкодзіць праблемы са здароўем, а таксама моцны канкурэнт – Энрыке Капрылес, які да таго ж займае пасаду губернатара аднаго са штатаў Венесуэлы. Калі ён не пераможа на гэтых выбарах, то можа стартаваць у наступных. «Чавэс не вечны», – кажа суразмоўца «Белсату».

«Хаця самога Капрылеса называюць праамерыканскім, ён якраз апелюе да нацыянальных інтарэсаў, – тлумачыць Аляксандр Класкоўскі. – Ён кажа людзям: на чорта мы вялікія грошы на расейскую зброю даем, на нейкія сумнеўныя праекты з Беларуссю? Ён падлічыў, што нібыта 3 мільярды долараў Чавэс падарыў афіцыйнаму Менску».

belsat.eu

Стужка навінаў