Аляксей Мінчонак: Пасля Новага года мяса зноў падаражэе


Рост цэнаў сведчыць пра нездаровую эканоміку – ацэньвае стан беларускай гаспадаркі Аляксей Мінчонак.

Эканамічны журналіст перакананы, што чарговае падаражанне харчоў і паліва мае адбыцца неўзабаве. Разам з тым, упэўнены адмысловец, захады ўладаў дзеля аздараўлення эканомікі – неэфектыўныя. {movie}Аляксей Мінчонак у “Гарачым каментары”|left|6713{/movie} “Калі працякае кран, то яго трэба адрамантаваць. Мы ж пакуль толькі анучкаю заціраем ваду”, – ацаніў Мінчонак дзеянні чыноўнікаў.

Адмысловец падкрэсліў, што ўлады пры росце коштаў на тавары звяртаюць ўвагу на павышэнне заробкаў. “Прыйшоўшы у краму, кожны, аднак, бачыць, што кошты і заробкі ніяк не суадносяцца”, – заўважыў журналіст.

Рэзкі скачок цэнаў, мяркуе адмысловец, звязаны з выбарамі, бо перад галасаваннем кошты стрымліваліся штучна. Паводле Мінчонка, да наступных прэзідэнцкіх выбараў у 2015 годзе можна чакаць самых розных сюрпрызаў.

Адмысловец назваў Лідзію Ярмошыну, старшыню Цэнтрвыбаркаму, галоўнаю эканамічнаю прагназавальніцаю Беларусі. “Выбары скончыліся, праходзіць пэўная колькасць дзён – і дэвальвацыя”, – пажартаваў журналіст, узгадаўшы крызіс пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў.

belsat.eu

Стужка навінаў