Дэманстранты ў Кыргызстане спрабавалі ўварвацца ў будынак ураду


Пратэстоўцы патрабавалі перадаць дзяржаве найбуйнейшае ў краіне радовішча золата.

У Бішкеку адбыліся сутыкненні паміж паліцыяй ды пратэстоўцамі, якія дамагаліся нацыяналізацыі прадпрыемства «Кумтэр» («Кумтөр»), якое здабывае золата. Установа магла б прыносіць краіне найбуйнейшыя прыбыткі, але на цяперашні момант застаецца ў руках уласнікаў з Канады.{movie}Пратэстоўцы ў Кіргізіі штурмавалі Дом ураду|left|6697{/movie}

Cамыя гарачыя галовы штурмам паспрабавалі ўзяць будынак ураду ў цэнтры кіргізскай сталіцы.

Паліцыянты ўжылі слезацечны газ і шумавыя гранаты, каб выціснуць блізу 2-тысячны натоўп з цэнтральнай плошчы Ала-Тоў (Ала-Тоо). Падчас закалотаў з дзясятак чалавек атрымалі раненні.

Нядаўнія правяранні выявілі шматлікія парушэнні з боку канадскіх інвестараў на прадпрыемстве. Гаворка ідзе і пра шкоду для экалогіі, і пра страты для бюджэту Кыргызстану. Апазіцыйныя палітыкі выкарысталі незадаволенасць сітуацыяй вакол прадпрыемства і гучна загаварылі пра неабходнасць змены кіраўніцтва краіны.

У кіргізскім парламенце ўжо раней уздымалася пытанне пра перадаванні дзяржаве прыбытковага прадпрыемства, але апазіцыя не набрала дастатковай колькасці галасоў, каб правесці гэты законапраект.

Кіргізскія нацыяналісты таксама расцэньваюць усе спробы прыцягнуць буйныя інвестыцыі ў краіну як распродаж дзяржавы замежнікам.

belsat.eu

Стужка навінаў