Міністэрства эканомікі: мяса даражэе на 30 %, бо яго вытворчасць стратная


Тым часам трэба ствараць запасы для сталічнага стабілізацыйнага фонду.

Паводле агенцтва «БелТА», максімальныя адпускныя цэны на свініну і ялавічыну (тушы) павысяцца з 4 кастрычніка на 30 %.

У каментары да адпаведнага рашэння Міністэрства эканомікі гаворыцца пра стратнасць вытворчасці ды патрэбу «своечасова закласці мяса ў стабілізацыйны фонд гораду Менску». Запасы з фонду выкарыстоўваюць для аб’ектаў грамадскага харчавання закрытай сеткі (прамысловых прадпрыемстваў, лячэбна-аздараўляльных і навучальных установаў).

Харчовыя стабілізацыйныя фонды існуюць у некаторых рэгіёнах Казахстану і Расеі. Іх ствараюць дзеля падтрымкі мясцовых вытворцаў і стрымлівання коштаў на прадукты.

belsat.eu

Стужка навінаў